Кацярына Андрэева

Кацярына Андрэева

«Беларускі дыктатар і яго паплечнікі зайшлі так далёка, што прыцягнулі да адказнасці ўжо несправядліва зняволеную журналістку па новых сфабрыкаваных абвінавачваннях. Гэты судовы пераслед і ўзмацненне рэпрэсій у дачыненні да журналістаў дэманструе сапраўдную прыроду дыктатарскага рэжыму ў Беларусі», — заявіла прэзідэнт ЕФЖ Мая Север.

13 ліпеня Гомельскі абласны суд прысудзіў журналістцы Кацярыне Андрэевай 8 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве (арт. 356 Крымінальнага кодэкса).

Зняволеная яна была з лістапада 2020 года, калі журналістку схапілі сілавікі ​падчас прамой трансляцыі мірнай акцыі пратэсту на «плошчы Пераменаў». За стрым Кацярыну разам з Дар’яй Чульцовай асудзілі на 2 гады зняволення нібыта за «арганізацыю незаконнай акцыі пратэсту».

Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікае Еўрасаюз, Раду Еўропы і АБСЕ ўзмацніць дыпламатычны ціск на беларускае кіраўніцтва і ўзмацніць санкцыі супраць беларускага рэжыму.

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, цяпер у Беларусі за кратамі толькі за тое, што яны выконвалі сваю працу, знаходзіцца 31 журналіст і працаўнік СМІ.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2