«Мы будзем біць па іх. Яны па нас. Розніца ў тым, што мы б'ём толькі па ваенных цэлях, кожны раз старанна прагназуючы спадарожную шкоду. Яны б'юць, не звяртаючы ўвагу на такое, кожны раз укладваючы ў прагноз дадатковы эфект ад тэрору мірнага насельніцтва, або — непасрэдна дзеля такога тэрору, як цяпер у Мікалаеве і Харкаве», — заявіў Арастовіч.

Дарадца старшыні ОП нагадаў, што ўжо трыста гадоў у цывілізаваным свеце правілы вядзення вайны патрабуюць мінімізацыі ўплыву пры выбары метадаў дзеянняў і сродкаў паражэння. Калі для выканання ваеннага задання дастаткова параніць ворага, а не забіць, правілы прадугледжваюць, што праціўнік павінен быць толькі паранены.

«Стральба крылатымі ракетамі ў цэнтры горада цягам дня — гэта не проста парушэнне правілаў вядзення вайны. Гэта адмаўленне логікі і заваёва цывілізацыі як такой. І цывілізацыя дае адказ. Хутка не будзе, бо такой магчымасці няма. Але кожны такі ўдар паскарае дзеянне цывілізацыі супраць антыцывілізацый: санкцыі, перадача зброі нам. Будзе яшчэ шмат нашых удараў, іх удары ў адказ, зноў нашы, зноў іх. З пуцінскім рэжымам будзе скончана на полі бою, іншых спосабаў з ім скончыць няма. Сёння вечарам УСУ спытаюць з іх за Вінніцу, Мікалаеў і Харкаў», — адзначыў Арастовіч.

Паводле апошніх даных, у выніку ўдару па цэнтры Вінніцы загінуў 21 чалавек, больш за 100 параненыя.

Клас
26
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
12
Абуральна
1