Паводле слоў карэспандэнткі, Вінніца да сённяшняга дня заставалася бяспечным горадам, які часта выбіралі для пераезду ўкраінцы з іншых рэгіёнаў, дзе цяпер ідуць баявыя дзеянні.

Плошча, па якой білі расійскія ракеты, размешчаная на вялікім скрыжаванні, з якога можна дабрацца ў любую частку горада. Тут людзі чакалі транспарт, пілі каву ці ішлі па сваіх справах.

У размешчаным на плошчы офісным цэнтры знаходзілася клініка, кавярня, атэлье па пашыве адзення, кружкі для дзіцячага развіцця і вольнага часу. Менавіта таму тут заўжды было людна.

Непасрэдна на месцы выбуху — стаянка таксі, таму значная частка загінулых — менавіта таксісты.

Адзін з пацярпелых таксістаў распавёў, што перад выбухам яму патэлефанаваў знаёмы і запрасіў на каву. Там, дзе ён да гэтага стаяў, і разарвалася ракета.

Па звестках паліцыі, цалкам згарэла прыватная клініка, у якой маглі быць як лекары, так і пацыенты. Аднак афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.

Расіяне ўдарылі ракетамі па цэнтры Вінніцы. Шмат людзей загінула, у тым ліку дзеці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
26