Праект Мемарандума аб узаемаразуменні з'яўляецца часткай намаганняў Еўрапейскага Саюза па скарачэнні залежнасці ад расійскага газу з-за вайны ва Украіне.

«Бакі імкнуцца падтрымліваць двухбаковы гандаль прыродным газам, у тым ліку за кошт экспарту ў Еўрапейскі Саюз Паўднёвым газавым калідорам аб'ёмам не менш за 20 млрд кубаметраў газу штогод да 2027 года ў адпаведнасці з камерцыйнай мэтазгоднасцю і рынкавым попытам», — гаворыцца ў праекце дакумента ад 11 ліпеня.

У мінулым годзе ў еўрапейскія краіны, такія як Італія, было дастаўлена больш за 8 мільярдаў кубаметраў азербайджанскага газу праз Трансадрыятычны газаправод, які з'яўляецца часткай трубаправоднай сеткі Паўднёвага газавага калідора.

У праекце дакумента гаворыцца, што абодва бакі будуць заахвочваць фінансаванне пашырэння гэтай сеткі для павелічэння паставак у Еўропу. Павелічэнне паставак таксама запатрабуе ад Азербайджана пашырэння ўласнай здабычы газу.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0