Марыё Драгі падчас нядаўняга візіту ва Украіну. Фота: president.gov.ua

На праблемы з інфляцыяй накладаюцца складанасці з забеспячэннем краіны расійскім газам.

«Я вельмі баюся, што ў верасні сем'і стануць перад выбарам: аплачваць рахункі за электрычнасць або купляць ежу», — заявіў лідар партыі «Пяць зорак» Джузэпэ Контэ. Ягоная партыя, якая ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю, адмовілася падтрымаць ўрад на галасаванне аб вотуме даверу ў чацвер.

Прэм'ер, які стаміўся ад пастаянных спрэчак паміж партыямі, якія ўваходзяць у кааліцыю, заявіў яшчэ ў аўторак, што без «Пяці зорак» «ўрада Драгі не будзе». Таму ён можа падаць у адстаўку, у выніку будуць прызначаныя датэрміновыя выбары.

Сёння Драгі стрымаў сваё абяцанне і заявіў пра сваю адстаўку. Прэм'ерам ён быў з лютага 2021 года.

Перад гэтым у італьянскім Сенаце — верхняй палаце парламента — адбылося галасаванне, на якім парламентарыі пацвердзілі давер ураду на чале з Драгі. «За» вотум даверу прагаласавалі 172 сенатары, 39 выступілі супраць. Але «Рух пяці зорак» у галасаванні не ўдзельнічаў.

Драгі вызначаўся прынцыповасцю як у стаўленні да Масквы, так і ў пытанні барацьбы з карупцыяй. Яго называлі поўнай процілегласцю колішняга прэм'ера Сільвіа Берлусконі.

Неўзабаве пасля заявы Драгі стала вядома, што прэзідэнт Італіі Сержа Матарэла адстаўку ягоную прымаць адмовіўся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру