Устаноўка HIMARS. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lockheed Martin / thedefensepost.com

Устаноўка HIMARS. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lockheed Martin / thedefensepost.com

«Дазволю сабе ўспомніць знакамітыя HIMARS, якія сёння выдатна працуюць на перадавой.

За апошнія тыдні знішчана больш за 30 лагістычных вайсковых аб'ектаў праціўніка, з-за чаго, напрыклад, цяпер наступальны патэнцыял расійскіх акупацыйных войскаў значна зменшаны», — сказаў вайсковы чыноўнік.

Пры гэтым Матузянік падкрэсліў, што цяпер Украіна мае патрэбу ў дальнабойнай артылерыі, якая дазваляе знішчаць лагістыку праціўніка. «Уласна, што цяпер актыўна робіцца», — заўважыў ён.

Акрамя таго, паводле яго слоў, Украіна чакае ад ленд-лізу «вельмі станоўчага эфекту, таму што зможа сама выбіраць узоры ўзбраення, вайсковай тэхнікі, якая нам будзе неабходная ў той ці іншы момант».

Прадстаўнік Мінабароны таксама заявіў, што расійскія войскі толькі 30% удараў робяць па вайсковых аб'ектах ва Украіне, а астатнія 70% — па мірных гарадах.

Клас
19
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0