Фота: strazgraniczna.pl

Затрыманым у Польшчы ад 24 да 39 гадоў, усе яны з Сілезіі — рэгіёна вакол Уроцлава на паўднёвым захадзе Польшчы. Яны «маюць дачыненне да супольнасці сілезскіх футбольных «псеўдафанатаў». Сярод затрыманых — лідар групоўкі, які кантактаваў з «заказчыкамі» працэдуры перавозкі мігрантаў. Праз футбольных хуліганаў групоўка ладзіла лагістыку, вербавала «кур’ераў», перакладчыкаў, перавозчыкаў і «бухгалтараў».

Над аперацыяй працавала створаная ў лютым аператыўная група з польскіх памежнікаў і супрацоўнікаў іншых службаў, супрацоўнікаў розных службаў Эстоніі, Фінляндыі, Германіі, Латвіі і Літвы. Аперацыю каардынаваў Еўрапол.

Працэдура перавозкі мігрантаў у Германію ці Вялікабрытанію выглядала наступным чынам. Па прыбыцці ў Беларусь яны самі або з дапамогай «гідаў» перасякалі польска-беларускую мяжу, потым перадавалі сваю лакацыю лідару групы — іх падбіралі футбольныя хуліганы і на арандаваных машынах адвозілі ў Германію. Злачынцы атрымлівалі грошы толькі пасля таго, як з’яўлялася пацвярджэнне выкананай замовы: напрыклад, фота мігрантаў у пункце прызначэння.

За перавозку аднаго замежніка групоўка атрымлівала 1-2 тысячы еўра, калі дастаўляла да Нямеччыны, а калі дастаўляла ў Вялікабрытанію, то мела ажно 11-13 тысяч еўра. Агулам група зарабіла як мінімум 400 тысяч злотых — звыш 83 тысяч еўра па цяперашнім курсе.

Якія пакаранні пагражаюць затрыманым, пакуль не паведамляецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру