Вугальная электрастанцыя пад Лейпцыгам у 2019 годзе. Фота: Phil Beard

Вугальная электрастанцыя пад Лейпцыгам у 2019 годзе. Фота: Phil Beard

Гаворка ідзе пра 16 раней зачыненых электрастанцый, якія працуюць на вугалі.

Паводле слоў Шольца, такая неабходнасць ўзнікла з-за вайны ва Украіне і складанай абстаноўкі з энергазабеспячэннем у Германіі. Разам з тым канцлер Германіі сцвярджае, што старыя электрастанцыі будуць уведзеныя ў эксплуатацыю на кароткі тэрмін, паколькі краіна хоча рабіць усё магчымае для барацьбы з кліматычным крызісам.

«Крыўдна, што праз напад Расіі на Украіну нам даводзіцца часова задзейнічаць некаторыя электрастанцыі, якія мы ўжо адключылі. Наша мэта застаецца нязменнай — мы хочам быць адной з першых прамыслова развітых краін, якія дасягнулі вугляроднай нейтральнасці», — сказаў Шольц.

Рэалізаваць гэтую праграму плануецца да 2045 года.

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1