Ва Украіне прагназуюць новую хвалю ўнутранага перамяшчэння з усходу на захад
Новая хваля ўнутранага перамяшчэння людзей з усходу на захад Украіны прагназуецца напярэдадні ацяпляльнага сезона, сказала віцэ-прэм'ер Ірына Верашчук у эфіры тэлемарафона ў нядзелю.
Уцекачы ва Украіне. Фота: AP
Паводле яе слоў, цяпер Запарожская вобласьць, у тым ліку акупаваны горад Энергадар, фактычна адрэзаныя ад газазабеспячэння, і аднавіць яго магчымасці пакуль няма.
Таму людзі будуць вымушаныя з'язджаць і шукаць прытулак у заходніх абласцях, сказала віцэ-прэм'ер.
Па даных Верашчук, цяпер ва Украіне 7 млн ўнутрана перамешчаных людзей.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ