Фота: DPA

Фота: DPA

Далей турбіна будзе транспартавацца на пароме і па сушы праз Хельсінкі ў Расію (кампрэсарная станцыя размешчаная каля пасёлка Тарфянаўка ў Ленінградскай вобласці). Абсталяванне, як чакаецца, прыбудзе ў Расію арыенціровачна 24 ліпеня.

Турбіна затрымалася ў Канадзе з-за санкцый. «Газпрам» выкарыстаў гэта як нагоду рэзка скараціць пастаўкі газу ў Еўропу. Еўрапейскія ўлады аднак не лічаць гэта пераканаўчай падставай для скарачэння паставак па трубаправодзе «Паўночны паток» да 40% ад намінальнай магутнасці.

Пасля перамоваў з нямецкімі ўладамі Канада пагадзілася аддаць турбіну Нямеччыне, адкуль, як планавалася, турбіна павінна вярнуцца ў Расію, нягледзячы на свае санкцыі.

Такі ход падзей выклікаў рэзкую рэакцыю Украіны. Там мяркуюць, што канадцы не павінны былі парушаць сваю санкцыйную палітыку.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2