Пасля гэтай заявы, кажа полк, да іх звярнуўся шэраг СМІ даць разгорнуты каментарый або сустрэцца ў жывым эфіры з кіраўніцтвам «Байсол».
«Але трэба заўважыць, што відэа палка наконт фонду «Байсол» з'явілася на падставе шматлікіх пытанняў ад нашых падпісчыкаў.
Фонд не мае супольных справаў з «Байсол», таму падставы для размовы па гэтай тэме мы не бачым. Але прадстаўнікі фонду «Байсол» заўжды маюць магчымасць шчыра і адкрыта адказаць сваім данатарам», — пракаментаваў сёння полк.
«Не атрымалі нічога, акрамя 15 касак». Канфлікт паміж палком Каліноўскага і Стрыжаком — што здарылася





