Фота: МЗС
Пра гэта міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў на штогадовым семінары кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, піша БелТА.
«Выкліканае безадказнай палітыкай Захаду абвастрэнне супярэчнасцяў у еўрапейскім рэгіёне вылілася ў маштабныя ваенныя дзеянні, якія развярнуліся непасрэдна ля нашых межаў, беспрэцэдэнтнае нарошчванне вайсковай прысутнасці NATO на паўночных і заходніх межах нашай дзяржавы, бясконцае і бяздумнае раскручванне санкцыйнай спіралі», — падкрэсліў Уладзімір Макей.
Па словах міністра, фармуюцца ўмовы, якія ў будучыні могуць прывесці да яшчэ больш сумных наступстваў.





