Пасля ўварвання Расіі ва Украіну заходнія краіны паабяцалі адмовіцца ад сырой нафты. Між тым, пастаўкі ў Азію наадварот імкліва выраслі.

Кітай амаль падвоіў спажыванне расійскай сырой нафты ў сярэднім да 1,13 мільёна бараляў на дзень у чэрвені з 670 000 бараляў на дзень у лютым. У мінулым месяцы Індыя купляла прыкладна адзін мільён бараляў на дзень у параўнанні з фактычна нулявым паказчыкам у першыя два месяцы гэтага года.

Паводле брокераў, грэчаскія ўладальнікі танкераў, якія кантралююць каля траціны сусветнага флоту такога кшталту, перавезлі каля паловы аб'ёмаў расійскай сырой нафты ў маі і чэрвені.

Нагадаем, санкцыі ЕС, якія прадугледжваюць забарону на пастаўкі расійскай нафты ў Еўропу, уступяць у сілу 5 снежня. Перавозкі за межы кантынента аператарам танкераў не будуць забароненыя, але судны не змогуць атрымаць страхавога пакрыцця, што зробіць любыя плаванні незаконнымі паводле міжнароднага марскога права.

Уладальнікі буйных еўрапейскіх танкераў кажуць, што санкцыі могуць прымусіць часова прыпыніць плаванне каля траціны іх флоту.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Вуглевадарод / Адказаць
18.07.2022
Наўрад-ці траціна нафтавых танкераў стане, зьменяць маршруты. Еўропа атрымлівала расейскую нафту яшчэ й па трубах. Цяпер гэтую колькасьць, акрамя іншага, давядзецца дастаўляць морам. Ізноў жа, усходнікі таксама будуць мець патрэбу ў звыклай колькасьць той сыравіны, яе таксама трэба будзе везьці зь іншых раёнаў нафтаздабычы. Цяпер нафта страчвае ў кошце, і гэта прыемна адбіваецца на коштах паліва. За апошні тыдзень яны адыгралі во ўніз амаль на 25 цэнтаў !
0
Максим Дизайнер / Адказаць
18.07.2022
Вуглевадарод

Флаги поменяют на Каймановы острова, и дальше будут плавать. Это стандарт для всего мореходства вцелом.
0
Вуглевадарод / Адказаць
18.07.2022
Дизайнер, а сейчас они под какими флагами? Вы думаете, что под греческим? Это судовладельцы - греческие компании, а флот у них в основном под флагами Панамы, Маршаловых островов (для НН - выспаў!), Либерии. Смена флага в такой ситуации ничего не меняет в принципе, страховщикам пофиг. Не думаю, что флот станет в простой, просто, чтобы компенсировать отсутствие на рынке российской нефти, увеличатся отгрузки из Персидского залива, Западной Африки, Бразилии, Мексиканского залива, Алжира, Ливии. Соответственно потребность в услугах перевозчиков, как минимум сохранится на прежнем уровне. Навряд-ли потребности в нефти развитой части Азии станут меньше, и Европы с америками тоже.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру