З паведамлення ў телеграм-канале «Дождя» вынікае, што тэлеканал адновіць вяшчанне сёння ў 20:00 выпускам навіннай праграмы «Здесь і сейчас». Спасылка на будучую трансляцыю прымацаваная да паста.
Тэлеканал пачынае працу ў адкрытым доступе на ўсіх платформах — яго можна будзе глядзець і чытаць ва ўсіх сацсетках, у YouTube і ў кабельных сетках. Аднак мабільныя праграмы і сайт не будуць працаваць на першым этапе, аднак вядзецца праца над іх запускам.
З-за прыняцця рэпрэсіўных законаў у Расіі журналісты былі вымушаныя з'ехаць і цяпер працуем з-за межаў краіны. У Латвіі яны адкрылі новую кампанію і атрымалі еўрапейскую ліцэнзію на вяшчанне. На першым этапе студыі будуць размяшчацца ў Рызе, Амстэрдаме, Тбілісі і Парыжы.
Тэлеканал працуе з красавіка 2010 года. Варта зазначыць, што 8 працэнтаў аўдыторыі «Дождя» — беларусы.
Ён стаў адным з самых вялікіх СМІ (разам з «Эхом Москвы», «Новой газетой» і «Знаком»), закрытых у выніку вайны.
З 1 сакавіка сайт канала пачаў блакаваць Раскамнагляд, а 3 сакавіка рэдакцыя абвясціла пра прыпыненне працы праз немагчымасць абараніць сваіх журналістаў і гасцей ад новага крымінальнага артыкула за «фэйкі» пра ўзброеныя сілы. Пасля гэтага кіраўніцтва і многія супрацоўнікі «Дождя» пакінулі Расію.





