«Мяркуецца, што ён будзе ўключаць новыя доказы і пралье святло на вінаватых. Мы просім ICAO апублікаваць справаздачу. Гэта прадухіліць паўтарэнне падобнага і дапаможа прыцягнуць вінаватых да адказнасці», — паведаміла Святлана Ціханоўская.
Нагадаем, што борт Ryanair Афіны — Вільня быў прымусова пасаджаны ў Мінску 23 мая 2021 года. У выніку былі затрыманыя два яго пасажыры Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Сафія Сапега праз год была асуджаная на шэсць гадоў зняволення за адміністраванне тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі». Таксама ў выніку ўсе рэйсы з большасці еўрапейскіх краін у Мінск былі скасаваныя.





