Ліквідаваныя:
— Свабодны прафсаюз Беларускі,
— Свабодны прафсаюз металістаў,
— Беларускі незалежны прафсаюз гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў,
— Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці
— Асацыяцыя прафсаюзаў «Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў».
Іск аб спыненні іх дзейнасці быў пададзены генеральным пракурорам, у ім сцвярджалася, што прафсаюзы займаюцца не прадухіленнем забастовак, а актыўна ўдзельнічаюць у «дэструктыўнай дзейнасці, масавых мерапрыемствах, якія парушаюць грамадскі парадак», распаўсюджваюць экстрэмісцкую прадукцыю. Паведамляецца, што па ўсіх гэтых фактах таксама распачатыя крымінальныя справы, а таксама прынятыя меры адміністрацыйнага ўздзеяння, паведаміла Генпракуратура.
У сярэдзіне красавіка кіраўнікі незалежных прафсаюзаў былі затрыманыя.