Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Не варта паспяшацца з высновамі і адназначна называць кагосьці таксічным, але карысна ведаць асноўныя прыкметы такіх людзей. Onet.pl тлумачыць, на што можна звярнуць увагу.

Пазбаўленне іншых людзей упэўненасці ў сабе

«Ты сапраўды верыш, што такі мужчына, як ён, можа табой сур’ёзна зацікавіцца?» або «Ты ўпэўненая, што вытрымаеш гэтую дыету?». Вам могуць прадказваць немінучы правал у працы, адносінах ці нават у клопаце пра сваю фігуру, і тлумачыць гэта сарказмам, клопатам пра вас ці нават уласнай шчырасцю. Галоўнае, што замест падтрымкі гэта толькі выклікае ў вас страх і няўпэўненасць.

Калі чалавек сапраўды таварыскі, у выпадку цяжкіх задач ён хутчэй прапануе вам дапамогу. Можа быць і так, што вы сапраўды ўзяліся за тое, што вам не пад сілу, але ў такім выпадку варта будзе аб’ектыўна на гэта ўказаць і не дапускаць ніякіх крыўдных каментароў у бок асабіста вас.

Бясконцае турбаванне і аднабаковая камунікацыя

Няма нічога дрэннага ў тым, каб расказаць некаму пра свае цяжкасці, і ўсе мы так робім час ад часу, але ж рэч у прапорцыях. Калі кожная сустрэча ператвараецца ў выслухоўванне скаргаў на жыццё, гэта акажа дрэнны ўплыў на самаадчуванне таго, каму даводзіцца іх слухаць. Асабліва дрэнным такі ўплыў будзе, калі гэтае выслухоўванне працягваецца доўга і калі яно выключна аднабаковае, то-бок адзін з суразмоўцаў ператвараецца ў рэзервуар негатыўных эмоцый.

Адмаўленне рэальнасці і ўласных словаў

На спробы даказаць, што яны не правы, таксічныя людзі рэагуюць нападам — напрыклад, пачынаюць адмаўляць рэальнасць, скажаць сэнс сваіх заяваў і паводзінаў. Калі нагадаць ім пра тое, як яны некарэктна пра кагосьці выказваліся ці незаслужана крытыкавалі чалавека, таксічныя людзі могуць адказаць, што былі вымушаныя гэта зрабіць. Так яны здымаюць з сябе ўсе абвінавачванні і ў той жа час ігнаруюць і прыніжаюць пачуцці іншых людзей. А паколькі таксічныя людзі часта бываюць добрымі маніпулятарамі, здараецца, што яны пазбягаюць адказнасці за свае ўчынкі.

Бясконцы рост чаканняў

Гэтая прыкмета характэрная як для таксічных босаў, так і для спадарожнікаў па жыцці. Такія людзі будуць пастаянна казаць вам, што вы можаце дасягнуць большага і што вы заўсёды недастаткова добры. Прыём працуе да таго часу, пакуль іншы бок не пачынае разумець, што задаволіць чаканні, якія пастаянна растуць, немагчыма.

Змена стаўлення па меры развіцця адносін

Як ні дзіва, гэтая рыса таксічных людзей вельмі прываблівае да іх ахвяр. На першым этапе камунікацыі таксічны нарцыс выглядае прывабным, але па меры развіцця адносін яго паводзіны ператвараюцца ў цяжкія і патрабавальныя. Такому чалавеку трэба фон, на якім ён будзе блішчаць, і таму ён ператварае адносіны з іншымі з партнёрскіх у амаль варожыя. Таксічны нарцыс будзе паслядоўна разбураць самаацэнку людзей са свайго асяроддзя, крытыкаваць іх і здзеквацца, хаваючы гэта пад сумленнасцю, і заклікаць іх да яшчэ большай адданасці ў адносінах.

Пасля камунікацыі з такім чалавекам вы адчуваеце сябе дрэнна — і фізічна, і маральна

Нехта забірае ў вас энергію і жаданне дзейнічаць, прымушае адчуваць сябе няўпэўненым і камплексаваць? Вы адчуваеце сябе вінаватым, нават калі проста думаеце пра спыненне гэтых адносін? Значыць, зараз самы час для шчырай размовы. Калі ў адказ на вашы прэтэнзіі вы пачуеце ад чалавека, што яны нічым не падмацаваныя, вырашыце, ці трэба вам гэтыя адносіны. Лепш ад іх не стане, а вось горш — магчыма.

Што парнаграфія робіць з дзіцячым мозгам і як зрабіць, каб яна не трапляла да падлеткаў

«Як толькі пачынаеце апраўдвацца — самі ж падліваеце алею на агонь». Псіхолаг раіць, як рэагаваць на хэйт ад украінцаў

Клас
59
Панылы сорам
6
Ха-ха
5
Ого
8
Сумна
8
Абуральна
7