«Гэта было выдатнае дзесяцігадовае падарожжа ў PandaDoc. У яго пачатку я нават уявіць не мог, што будзе далей! Падарожжа часам было цяжкім, але заўсёды захапляльным і поўным выклікаў», — сказаў Куўшынаў.

У 2020 годзе ён быў затрыманы ў Мінску паводле «справы PandaDoc» і амаль год правёў у СІЗА. У жніўні 2021 года яго адпусцілі без суда.

SE Ranking, якую ўзначаліў Куўшынаў, займаецца распрацоўкай платформы для аналізу рынку інтэрнэт-маркетынгу. На сайте кампаніі згадваюцца офісы ў Лондане, Пала-Альта (ЗША), Уроцлаве і Кіеве. Магчыма, у кампаніі ёсць і офіс у Мінску: беларуская NamviSoft паказвае платформу SE Ranking як адзін з кірункаў сваёй працы.

Чытайце таксама:

«Відаць неба, хоць і ў клетачку». Айцішнік расказаў, як сядзеў у карцары на Валадарцы

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3