«Я шчыра лічу, што беларусам і расіянам неймаверна пашанцавала, што на чале нашых дзяржаў такія мудрыя кіраўнікі — Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. Гэта выключныя палітыкі, якімі наўрад ці можна стаць, а трэба нарадзіцца, — бязмерна любяць сваю Айчыну, свой народ, цалкам і без рэшты прысвячаюць сябе служэнню дзяржаўным інтарэсам», — сказала яна. 

«У сваю чаргу наш абавязак і маральны доўг як адказных асоб, грамадскіх дзеячаў і шараговых грамадзян — не падвесці беларускага і расійскіх лідараў. 

Мы павінны вучыцца ў іх таму, як выбудоўваць узаемапаважлівае раўнапраўнае партнёрства і проста чалавечае сяброўства, цаніць і берагчы гэтыя адносіны, забяспечваць іх пераемнасць з пакалення ў пакаленне», — сказала Качанава.

61-гадовая Наталля Качанава ўзляцела ў вышэйшы эшалон беларускага істэблішэменту пасля таго, як у 2014 годзе яе перавялі з пасады старшыні Наваполацкага гарвыканкама ў Мінск віцэ-прэм'еркай. У 2016 годзе яе прызначылі кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта. Робячы ўражанне бясконца адданай Аляксандру Лукашэнку, Качанава сфарміравала магутную сетку верных сабе кадраў у самых розных сферах, прасоўваючы людзей не толькі з Полаччыны.

У 2020 годзе менавіта Качанава была вызначальнай постаццю ў часе фатальнай прэзідэнцкай кампаніі. У 2020-м годзе Павел Якубовіч выказваўся ў духу таго, што прызначэнне Качанавай было «самай вялікай памылкай Аляксандра Лукашэнкі». 

Чытайце таксама: Якубовіч: Самая вялікая памылка — прызначэнне Качанавай

Згодна са злітымі ў Сеціва матэрыяламі сацыялагічнага даследавання, праведзенага расійскімі сацыёлагамі, Качанава — самая непапулярная фігура ў атачэнні Аляксандра Лукашэнкі.

У той жа час некаторыя назіральнікі лічаць менавіта яе патэнцыйнай пераемніцай Аляксандра Лукашэнкі або чалавекам, на якога Масква можа замяніць цяперашняга кіраўніка мінскай адміністрацыі. 

Клас
9
Панылы сорам
152
Ха-ха
30
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
96