Той самы самалёт Ryanair падчас прызямлення ў Вільні 23 мая 2021 года. Фота: AP Photo/Mindaugas Kulbis
Сікорскі назваў даклад міжнароднай камісіі ICAO «катэгарычна непрымальным». Па яго словах, справаздача «дыскрэдытуе ICAO як міжнародны тэхнічны орган, які займаецца грамадзянскай авіяцыяй». А справаздача нагадвае «крымінальнае чытво — шпіёнскі раман другога гатунку».
Сікорскага абурае, што ICAO «верыць Польшчы і ЗША на слова», а ў якасці супрацьвагі спаслаўся на іншых аўтарытэтаў — расійскіх калег.
«Мы катэгарычна са справаздачай не пагадзіліся. Афіцыйны прадстаўнік РФ, член Рады ICAO, таксама не пагадзіўся з гэтай справаздачай, звярнуў увагу на шэраг памылак, недакладнасцяў, неавіяцыйных, неаб'ектыўных падыходаў», — заявіў беларускі чыноўнік.
Чытайце таксама:
Фэйкавы скрыншот? Як адна дэталь з расследавання пасадкі Ryanair ставіць пад сумнеў версію афіцыйнага Мінска
Хто той дыспетчар, які запісаў на тэлефон загады спецслужбіста пра пасадку самалёта Ryanair і перадаў іх ICAO?
ICAO: Пагроза выбуху самалёта Ryanair была заведама лжывай





