Фота: АР

19 ліпеня Піт прыбыў у Берлін на перадпрэм’ерны прагляд свайго новага фільма «Хутчэй за кулю» (Bullet train). У горадзе стаялі невыносныя 38 градусаў спёкі, але Піт паказаўся публіцы ў свежым вобразе з ільняных рэчаў. На акцёры была карычневая спадніца, пінжак у тон і чырвоная кашуля, зашпіленая на гузікі, піша CNN.

Інтэрнэт-карыстальнікі кінуліся горача абмяркоўваць вобраз Піта і падол яго спадніцы, які крыху прыадкрывае калені зоркі. Ёсць як тыя, хто ўхваляе льняны касцюм, так і тыя, хто яго бязлітасна крытыкуе. У твітары нават з’явіўся хэштэг, прысвечаны спадніцы Піта.

Тыя, каго шакаваў новы вобраз Брэда Піта, напэўна, проста не памятаюць, што акцёр і раней не грэбаваў спадніцамі. У 1999 годзе выходзіў легендарны фільм «Байцоўскі клуб», які раскрываў небяспеку звычайнай маскуліннасці і апантанасць дасягненнем статусу важака. Незадоўга да прэм’еры Брэд Піт, які адыграў у «Байцоўскім клубе» галоўную ролю, з’явіўся ў фотасесіі для вядомага выдання Rolling Stone нават не ў адной кароткай сукенцы, а ў пяці.

Фота: Mark Seliger

Тыя фоты зрабіў вядомы фатограф Марк Селігер, і яны сталі зыходным пунктам для папулярызацыі гендарна-нейтральнага адзення. Гэта ніяк не паўплывала на статус Піта як міжнароднага сэкс-сімвала.

Што да вобраза Піта ў льняной спадніцы, наўрад ці трэба шукаць за ім жаданне ўвесці новы модны трэнд. Хутчэй, гэта проста практычнае рашэнне: калі не можаш вытрымаць спёкі, апранай ільняную спадніцу.

Брэд Піт кажа, што ў яго можа быць прозапагназія. Што гэта за медыцынскі разлад?

Цвіль і гніль. Дамы, што Брэд Піт пабудаваў для бедных, развальваюцца на вачах

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
дочка Макса Дизайнера / Адказаць
21.07.2022
шыкоўна. можа шчэ і ад беларускага вытворцы?

во, бачыш, бамжыха свету, як трэба апранацца ў спякоту. а тое ўсё  штанішкі...штанішкі...караткаватыя штанішкі і зашпілена амаль на ўсе гузікі (адзін рэўна адваліўся, а прышыць няма каму)
0
Колин воспитатель / Адказаць
22.07.2022
Все хорошо, но бегать в килте больно. В жару это да - удобно. Но вот если надо пробежаться - это больно. Болтается и колотится.
0
дочка Макса Дизайнера / Адказаць
22.07.2022
Колин воспитатель, а что - вы за ним так и бегаете? до сих пор!? как за маленьким? деуки за ним дауно даужны уже бегать. тем более, что таки краш
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру