Прадстаўнік Украіны на перамовах з Расіяй выклаў дэталі экспарту збожжа праз Чорнае мора.

Адзначаецца, што пагадненне будзе падпісана ў 16:30 па мясцовым часе ў палацы Долмабахчэ. Падчас падпісання будуць прысутнічаць прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрэш, які ўжо адправіўся ў Стамбул.

Чакаецца таксама ўдзел прадстаўнікоў Украіны і Расеі, але на якім узроўні, не ўдакладняецца.

Раней Эрдаган выказаў надзею, што дамоўленасць аб экспарце збожжа з Украіны будзе фіналізаваная ўжо на гэтым тыдні.

Нагадаем, Украіна на чатырохбаковых перамовах у Стамбуле па экспарце ўкраінскага збожжа прапанавала стварыць алгарытм навігацыі ў Чорным моры для бяспечнага суднаходства.

Міністр абароны Турцыі Хулусі Акар заявіў, што ўдзельнікі перамоваў у Стамбуле ў сераду дамовіліся аб стварэнні каардынацыйнага цэнтра па экспарце ўкраінскага збожжа марскім шляхам, а адпаведнае пагадненне будзе падпісана на наступным тыдні. А генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрэш заявіў, што падчас чатырохбаковай сустрэчы ў Стамбуле бакі дасягнулі «крытычнага» прагрэсу па пытанні экспарту збожжа з Украіны марскім шляхам.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0