Па звестках расійскіх праваабарончых арганізацый і СМІ, з пачатку вайны вайскоўцы з 22 рэгіёнаў паведамілі, што не хочуць ваяваць. «Вёрстка» палічыла ўсе выпадкі, пра якія стала вядомыя з канца лютага: паводле адкрытых звестак, як мінімум 1793 расіяніны заявілі, што хочуць скласці зброю.

Інфармацыя пра 1 559 выпадкаў публікавалася ў СМІ. вайскоўцы — не менш за 234 чалавек — утрымліваюцца ў Луганскай вобласці, інфармацыя пра гэта атрыманая ад іх бацькоў.

Ад удзелу ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі Украіны, па звестках некалькіх расійскіх праваабарончых арганізацый і СМІ, на сённяшні дзень адмовіліся жыхары як мінімум 22 рэгіёнаў краіны. Сярод іх: Сахалінская, Чэлябінская, Самарская, Наўгародская, Растоўская, Пскоўская, Арэнбургская, Ленінградская, Смаленская, Разанская і Маскоўская вобласці, Краснадарскі, Стаўрапольскі і Прыморскі краі, Рэспублікі Бурація, Тыва, Хакасія, Дагестан, Чачня, Паўночная Асеція, Кабардзіна-Балкарыя і Карачаева-Чаркесія. А таксама — жыхары анексаванага Крыма і самаабвешчанай Паўднёвай Асеціі.

Вось толькі некалькі найбольш вядомых і масавых выпадкаў:

У Краснадарскай роце АМАП «Пластун» 12 байцоў адмовіліся перасякаць мяжу Украіны ў Крыме і абгрунтавалі гэта незаконнасцю загаду. Пасля гэтага вайскоўцаў звольнілі.

300 кантрактнікаў часці ў Буйнакску (Дагестан) самавольна пакінулі месца баявых дзеянняў з-за праблем з абмундзіраваннем і ўзбраеннем. Дома іх сустрэлі як дэзерціраў. Пад ціскам сваякоў і мясцовых уладаў частка з іх зноў паехала ва Украіну.

115 супрацоўнікаў Расгвардыі і яшчэ 24 вайскоўцы з Кабардзіна-Балкарыі пакінулі поле бою. Пазней іх звольнілі за «нізкія маральна-дзелавыя якасці» і «няздольнасць выконваць баявыя задачы». Гэтае звальненне ўсе яны абскардзілі ў судзе.

300 кантрактнікаў з самаабвешчанай Паўднёвай Асеціі вярнуліся дадому праз пяць дзён пасля таго, як пачалі ўдзел у баявых дзеяннях. Рашэнне яны прынялі, калі адзін з іх таварышаў па службе падарваўся на міне, а камандаванне забараніла забраць яго цела.

80 кантрактнікаў і салдат тэрміновай службы з Крыма адмовіліся браць удзел у вайне.

З Пскова адмовіліся 60 вайскоўцаў.

Як мінімум 42 чалавекі з Тывы склалі зброю, але 29 з іх працягваюць службу на іншых пасадах.

Яшчэ 11 байцоў АМАП з Хакасіі вярнуліся на радзіму з поля бою, каб звольніцца са службы. Супраць журналіста Міхаіла Афанасьева, які напісаў пра гэта, пасля распачалі крымінальную справу. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА.

12 ліпеня ва Улан-Удэ прызямліўся самалёт з 150 кантрактнікамі, якія падалі рапарт на адмову ад службы. Неўзабаве пасля таго, як фонд «Свабодная Бурація» паведаміў пра іх вяртанне, сайт Фонда заблакавалі.

Чытайце таксама:

Расійскіх салдат, што адмовіліся ваяваць, трымаюць у падвале пад Луганскам

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0