Вуліца святога Тамаша ў Кракаве. Фота ілюстратыўнае 

Вуліца святога Тамаша ў Кракаве. Фота ілюстратыўнае 

«Так, мы можам пацвердзіць гэтую інфармацыю. Наша пасольства ў Польшчы займаецца сітуацыяй, знаходзіцца ў кантакце з польскімі кампетэнтнымі органамі. Ад польскай паліцыі ў працоўным парадку ўжо атрыманае пацвярджэнне аб тым, што здарылася.

Зразумела, пасольства гатовае ў рамках сваёй кампетэнцыі аказваць сям’і загінулага ўсю неабходную консульска-прававую дапамогу», — заявіў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Польская паліцыя затрымала 59-гадовага жыхара Кракава па факце гібелі беларуса. Па кадрах відэаназірання бачна, што менавіта ён можа мець непасрэднае дачыненне да трагічнай падзеі. На запісе бачна, як група мужчын стаіць на скрыжаванні вуліц Святога Яна і святога Тамаша ў цэнтры Кракава. Сярод іх 59-гадовы жыхар Кракава і 29-гадовы беларус. На запісе можна ўбачыць, як мужчына б’е па твары беларуса, які затым падае. Пакуль невядома, што стала прычынай канфлікту.

Мужчыну затрымалі ўжо за межамі Кракава, калі ён уваходзіў у адну з крам. «Мы не выключаем, што мужчына ўжо спрабаваў з'ехаць», — заяўляюць мясцовыя ўлады.

Чытайце таксама:

У Кракаве забілі 29-гадовага беларуса

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2