Пра гэта паведаміла прэс-службак Міністэрства аграрнай палітыкі.

«Колькасць я не скажу, бо загружанасцю займаецца Мінінфраструктуры, дык гэта да іх. Мы ўжо чакалі заўтра-паслязаўтра першыя адпраўленні», — распавялі ў ведамстве.

А па словах прэс-сакратара МЗС Украіны Алега Ніколенкі, Расіі спатрэбілася менш сутак, каб парушыць дамоўленасці пагаднення па збожжавым калідоры. 

«Ранішнія ўдары па порце Адэсы былі пляўком Пуціна ў твар генеральнаму сакратару ААН Антоніу Гутэрышу і прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Эрдагану, якія прыклалі намаганні для дасягнення пагаднення па «збожжавых калідорах», — сказаў Ніколенка.

Амбасадар ЗША ва Украіне Брыджыт Брынк таксама заявіла аб недапушчальнасці абстрэлаў порта ў Адэсе.

«Недапушчальна. Расея нанесла ўдар па порце горада Адэсы менш чым праз 24 гадзіны пасля падпісання Пагаднення аб дазволе экспартных паставак сельскагаспадарчай прадукцыі. Крэмль працягвае выкарыстоўваць ежу як зброю», — напісала Брынк у сваім «твітары».

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
16