«Турцыя не можа змірыцца з такой сітуацыяй, якая супярэчыць прынцыпам добрасуседства і прыхільнасці да дамоўленасцяў. Анкара поўная рашучасці прыкласці ўсе намаганні для ўстанаўлення трывалага міру і стабільнасці ў рэгіёне, а таксама для забеспячэння правоў турэцкага народа», — заявіў Рэджэп Таіп Эрдаган.

Турэцкі прэзідэнт нагадаў, што Лазанская мірная дамова дазволіла накрэсліць сухапутныя мяжы Турцыі, гарантаваць правы турэцкай нацменшасці ў Грэцыі і пацвердзіць дэмілітарызаваны статус грэчаскіх астравоў каля берагоў Турцыі.

Эрдаган таксама дадаў, што набліжаючыся да сотай гадавіны стварэння Турэцкай Рэспублікі, Турцыя «працягвае ўмацоўваць сваю пазіцыю ў рэгіянальных і глабальных пытаннях».

Пры гэтым ён падкрэсліў, што за мінулыя 99 гадоў Турцыя старанна выконвала свае абавязацельствы ў рамках Лазанскай мірнай дамовы. У гэтым, аднак, прынамсі ў справе захавання правоў нацыянальных меншасцяў, можна сумнявацца. 

Так, у грэчаскай правінцыі Заходняя Фракія, якая мяжуе з Турцыяй, цяпер жыве каля 100000 турэцкамоўных мусульман, і менавіта пра іх правы клапоціцца Эрдаган. З гэтымі правамі сапраўды бываюць пэўныя праблемы, але ў Турцыі з правамі мясцовых грэкаў, якія таксама прадугледжваліся той жа Лазанскай дамовай, усё куды горш.

За стагоддзе калісьці вельмі вялікая грэчаская меншасць у Турцыі практычна перастала існаваць. Калі ў 1927 годзе турэцкіх грэкаў было каля 120 тысяч, а ў 1965-м — каля 50 тысяч, то цяпер грэкаў у Турцыі ўсяго каля 2000-3000 тысяч. Амаль усе яны жывуць у Стамбуле. 

Клас
1
Панылы сорам
17
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
10