Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Высветлілася, што 37-гадовая жанчына ў абласны цэнтр прыехала з Уфы. Жыла ў знаёмага, грошай не хапала. Тады расіянка вырашыла ўладкавацца на працу ў супермаркет. Афіцыйнае працаўладкаванне абяцалі пасля таго, як пройдзе стажыроўку. Пры гэтым ніякіх дакументаў на пачатковым этапе ў жанчыны не запатрабавалі — ведаючы толькі імя, выдалі камізэльку і пасадзілі за касу, паведамляе мясцовае выданне «Белка».

13 красавіка жанчына прыступіла да працы. А ў канцы дня сышла з крамы, прыхапіўшы з касы 1554 рублі і працоўную камізэльку.

Праз дзесяць дзён грошы ў жанчыны скончыліся, і яна вырашыла паўтарыць схему.

25 красавіка яна стажыравалася ўжо ў іншым супермаркеце, а пасля працоўнай змены забрала з касы 1396 рублёў. Больш у краме яе ніхто не бачыў.

На момант затрымання жанчына ўжо паспела патраціць усе грошы.

Сваю віну яна прызнала цалкам і патлумачыла следству, што здзейсніць злачынства яе заахвоціла няпільнасць наймальнікаў і адчуванне беспакаранасці.

Ужо ў СІЗА высветлілася, што абвінавачаная цяжарная — суд прызнаў гэты факт змякчальнай акалічнасцю, як і чыстасардэчнае раскаянне жанчыны,

і прызначыў пакаранне ў выглядзе аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Іншае, больш мяккае пакаранне, з улікам устаноўленых судом абставін, прызначыць было нельга.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2