У 2006 годзе Мілінкевіч браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах, але ён зрабіў шмат і па-за палітыкай. Працаваў у гарвыканкаме Гродна ў 1990-х і шмат зрабіў для разбудовы і адраджэння роднага горада.

Ён вярнуў гістарычныя назвы вуліцам горада, займаўся адраджэннем Каложы, беларусізацыяй адукацыі. Шмат зрабіў для адукацыі і пасля балатавання ў прэзідэнты. Пры ім быў створаны Вольны беларускі ўніверсітэт, заснаваная прэмія імя Васіля Быкава і шмат чаго іншага.

Вялікую гутарку з экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі можна паглядзець тут.

Гаворка таксама ішла пра Расійскую імперыю і тое, як яе перамагчы, пра тое, чаму Крэмль заўсёды лезе ў выбары ў Беларусі і прычым тут Казулін і Бабарыка. Згадалі Плошчу-2006, намётавы гарадок і тое, чаму яго разгон не быў перамогай Лукашэнкі. Асобна абмеркавалі, як назваць вуліцу Савецкую ў Гародні, чаму Вітаўт круцейшы за іншых кіраўнікоў гістарычнай Беларусі, тое, якім чынам продкі Мілінкевіча бралі ўдзел у паўстанні Каліноўскага, як праводзіць беларусізацыю і якіх памылак беларусам нельга дапусціць.

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0