«Гэта разрывае іх (расійскія) лагістычныя ланцужкі і пазбаўляе іх магчымасці весці актыўныя баявыя дзеянні і накрываць нашы ўзброеныя сілы масіраваным артылерыйскім абстрэлам», — сказаў Рэзнікаў. 

HIMARS — амерыканская сістэма залпавага агню, якая мае высокую мабільнасць, а па дакладнасці і магутнасці супастаўная з бомбавым ударам. Гэтыя ўстаноўкі Украіна нядаўна атрымала ад ЗША, пасля чаго расійскія склады боепрыпасаў на занятых расійскімі войскамі ўкраінскіх тэрыторыях сталі выбухаць адзін за адным. 

Новая зброя дазволіла ўкраінцам страляць на больш далёкія адлегласці і знішчаць боепрыпасы расійскага войска, камандныя пункты і масты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру