Вырашана, што Еўрабачанне ў наступным годзе пройдзе ў Брытаніі. Па правілах конкурсу, яго прымае ў сябе тая краіна, чые прадстаўнікі выйгралі Еўрабачанне папярэдняга года. У 2022 годзе перамогу прысудзілі ўкраінскай групе Kalush Orchestra.

Яшчэ ў чэрвені арганізатары Еўрабачання са шкадаваннем канстатавалі, што правесці конкурс у краіне, дзе ідзе поўнамаштабная вайна, не атрымаецца. З тых часоў ішлі перамовы з Вялікабрытаніяй: брытанскі калектыў заняў другое месца на конкурсе.

Прадстаўнікі Еўрапейскага вяшчальнага саюза падкрэслілі, што перамога Украіны павінна быць у поўнай меры адлюстравана падчас конкурсу будучага года.

Пакуль невядома, які горад Вялікабрытаніі будзе прымаць Еўрабачанне. Цікавасць ужо выказалі Глазга і Манчэстэр. Гарады павінны будуць даказаць, што ў іх ёсць патрэбныя для правядзення конкурсу ўмовы, і прайсці працэдуру таргоў. Арганізаваць і трансляваць выступы будзе Бі-бі-сі.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0