Глабальны прафсаюз IndustriALL зрабіў заяву аб закрыцці незалежных прафсаюзаў Беларусі, у якой асудзіў дзеянні беларускіх уладаў і запатрабаваў вызвалення ўсіх прафсаюзных актывістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні.

IndustriALL не прызнае рашэнне Вярхоўнага суда Беларусі аб спыненні дзейнасці пяці незалежных прафсаюзаў і працягне падтрымліваць свае сяброўскія арганізацыі БНП (Беларускі незалежны прафсаюз гарнякоў, хімікаў, нафтаперапрацоўшчыкаў, энергетыкаў, транспартнікаў, будаўнікоў і іншых работнікаў), СПБ (Свабодны прафсаюз металістаў), прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).

Глабальны прафсаюз накіраваў ліст генеральнаму дырэктару Міжнароднай арганізацыі працы з просьбай аб тэрміновым умяшанні, у якім гаворыцца:

«IndustriALL самым рашучым чынам асуджае рашэнне суда, якое мы не прызнаём. Мы будзем працягваць аказваць дапамогу і ўсебаковую падтрымку незалежным прафсаюзам Беларусі, каб гарантаваць іх арганізацыйную стабільнасць».

На мінулым тыдні Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў усе беларускія незалежныя прафсаюзы.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0