Гэтае няшчасце адбылося ў нядзелю ў 14.55, недалёка ад ратавальнай станцыі. Цела 58-гадовага мужчыны выцягнулі з вады. У нядзелю на ўсіх пляжах Літвы былі вывешаныя чырвоныя сцягі, што забараняе купанне. Па словах кіраўніка ратавальнікаў Ёнаса Пірожнікаса, перад няшчасцем беларуса папрасілі выйсці з вады.

«Чырвоны сцяг, хвалі 4 балы, цячэнне нясе ў мора. Пад'ехаў ратавальнік, папярэдзіў мужчыну, сказаў — купацца нельга. Той спытаў — чаму не вісіць чорны сцяг. Яму патлумачылі, што ў Літве з 2004 года змяніўся парадак і сцяг — чырвоны, які забараняе купанне. Ратавальнік паехаў далей, каб папярэдзіць іншых адпачывальнікаў, а мужчына вярнуўся ў ваду, нырнуў і знік», — распавёў ратавальнік.

Па словах Пірожнікаса, мінулыя выхадныя для іх службы былі «чорным».

«Валасы дыбарам устаюць ад безадказнасці людзей. Мы ў адзіночку не спраўляліся, выклікалі паліцыю. Маці выцягнутага на бераг рускамоўнага падлетка напала на нас, стала лаяць за тое, што мы яго не адпускаем. На пляжы было нямала п'яных, якія пасылалі ратавальнікаў на тры літары. Я працую шмат гадоў і дагэтуль не магу зразумець, што ў галаве ў такіх людзей. Калі цябе папярэджваюць, якога чорта ты ідзеш у мора. Потым атрымліваем такі вынік», — здзіўляўся ратавальнік.

У суботу ў Гіруляй у Клайпедзе танулі трое беларусаў. Двух мужчын выратавалі, трэці (42-гадовы) знік. У панядзелак яго цела яшчэ не было знойдзенае.

Беларус утапіўся на пляжы ў Клайпедзе, яшчэ дваіх выратавалі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру