Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі:
- Неадкладна вызваліць Аляксандра Казлоўскага, Віктара Жардзецкага, Аляксея Кандраценку, Аляксандра Іванова, Юрыя Лагуціна, Дзяніса Малея, Андрэя Карэцкага і спыніць іх крымінальны пераслед.
- Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй права на свабоду мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, перагледзець палітычна матываваныя справы і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.





