Скрыншот: стрым Цапкалы

Скрыншот: стрым Цапкалы

Так палітык згадаў адмову штаба падтрымаць яго збор грошай на арышт Лукашэнкі:

«Когда мы предложили это, знаете, что мне сказали? «Гэта можа нашкодзіць нашай рэпутацыі». Когда мы все-таки эту инициативу объявили, я говорю: какой репутации? Мы предлагаем его арестовать за конкретные дела, за конкретные преступления. Посмотрите, сидят люди, сотни людей ни за что, в том числе Сергей Тихановский, а вы говорите, это нашкодзіць рэпутацыі».

Калі Цапкала абураўся, што мала ўвагі надаецца Беларускаму жаночаму фонду, які ўзначальвае яго жонка, ён таксама падкрэсліваў беларускамоўнасць апанентаў.

«На вопрос, почему пресса беларусская не освещает колоссальную работу, которую вы проделали. «А гэта, напэўна, не цікава», — был ответ. Не цікава, какие испытания прошли беларусские женщины, не цікава то, что отправили в международный суд в Гааге. Гэта ўсё не цікава для них», — з кпінам прамовіў Цапкала.

Беларускамоўныя адказы апанентаў у зняважлівай манеры паўтарала і Анжаліка Агурбаш.

«Светлана Тихановская не может концентрировать всю помощь, которае выделяется на все демократическое сообщество и на всех политзаключенных, и при этом еще говорить, что они вообще не ведаюць, дзе грошы і куды яны ідуць», — выказвалася спявачка.

Калі падчас перадвыбарчай кампаніі ў 2020-м Валер Цапкала сустракаўся з жыхарамі Гродна, то казаў, што будзе падцягваць беларускую мову, а пакуль саромеецца на ёй гаварыць.

«Я, канечне, абяцаю, што буду падцягваць. Я крышку саромеюся пакуль размаўляць, але мне трэба гэты недахоп… Я ўрачыста абяцаю, што я яго вельмі-вельмі хутка ліквідую. Проста не было неабходнасьці ў працы. Я цяпер разумею, што неабходна будзе ў будучыні паказваць прыклад выкарыстоўваньня нацыянальнай мовы», — выступаў палітык.

«Палітвязняў трэба выкупіць, дайце Лукашэнку мільёны». Цапкала і Агурбаш прапануюць іншую тактыку дзеяння

Клас
5
Панылы сорам
173
Ха-ха
13
Ого
8
Сумна
6
Абуральна
153