З новага выпуска гледачы даведаюцца: 

  • як беларусы, мірныя людзі, робяцца на вайне забойцамі; 
  • чаму беларусы гінуць і губяць сябе і іншых за чужыя інтарэсы; 
  • як Максім Гарэцкі мог апынуцца ў адным пантэоне з беларускімі класікамі Купалам, Коласам і Багдановічам; 
  • чаму чалавечнасць у апавяданні «Рускі» ледзьве не перамагла, але, на жаль, не перамагла. 

Перад праглядам стваральнікі канала раяць перачытаць кароткае апавяданне. Гэта зойме не больш за 10 хвілін, але прымусіць думаць і суперажываць, бо Максім Гарэцкі, як ніхто іншы, умеў злучыць дакументалістыку з філасофска-лірычнай прозай.

Клас
21
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1