«Тытунь-Інвест» з 1 жніўня адразу на 50 капеек павысіць цану цыгарэт «Карона» (Gold, Kalipso Gold), Kalipso (Special Gold Slim, Special Gold Super Slim).

ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» на 0,05 рубля павысіць цэны цыгарэт «Фэст» (звычайныя і 7), Minsk (City і Capital), NZ (Black Compact, Gold Compact, Black Power, Gold MS, Gold Compact TF, Safari MS), Matrix BLUE, Portal (One, Gold, Silver).

Кампанія ТАА «Інтэр табака» ў жніўні павялічыць на 5 капеек цэны на ўсе віды цыгарэт Dove і Red Bor.

Паводле закона, вытворцы і імпарцёры цыгарэт у Беларусі маюць права павышаць цэны на сваю прадукцыю штомесяц. Апошнім разам цыгарэты падаражалі 1 ліпеня. Тады некаторыя маркі выраслі ў цане на 15-20 капеек.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0