З пазначанай даты банкам спаганяецца ўзнагароджанне за абслугоўванне плацежных карт «БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ». Яно складзе дзесяць рублёў. Пры гэтым у шэрагу выпадкаў банк не будзе браць узнагароджанне, напрыклад, калі гэта асноўная карта кліента ці яна аформленая для атрымання выплат для недзеяздольнага чалавека.

Акрамя таго, Беларусбанк павялічвае памер узнагароджання за абслугоўванне «Ізі-карты». Пры афармленні ў аддзяленні банка гэта будзе каштаваць 20 рублёў, а калі афармляць такую карту ў інтэрнэце, то трэба будзе заплаціць 15.

Таксама з 8 жніўня будзе павялічаны памер узнагароджання за абслугоўванне карт Visa Platinum, якія афармляюцца ў рамках клуба «Свае» — 90 рублёў пры афармленні, плюс 5 рублёў — штомесячны плацеж за абслугоўванне такой карты.

Банк таксама ўводзіць плату за абслугоўванне віртуальных картак міжнародных плацежных сістэм — 5 рублёў за месяц.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1