Мінскі абласны суд сёння пачне разглядаць справу «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» ў будынку Мінскага раённага суда. Фігурантамі па справе праходзяць Юрый Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук. 

Стала вядома, што справу будзе разглядаць суддзя Уладзімір Арэшка.

Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме. 

Зянковіч абвінавачваецца па ч. 1 арт.357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

Фядута і Кастусёў — па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).

Галубовіч і Краўчук — па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
даведка / Адказаць
29.07.2022
Нет и быть не может доверия к "заговорам" и судам по тяжким обвинениям, которые проходят закрыто от общества.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру