Навінныя каналы распаўсюджваюць аб'явы аб запрашэнні грамадзян Узбекістана і Кыргызстана на працу ў Расію за высокі заробак. Агенцтва па міграцыі просіць суайчыннікаў не верыць неафіцыйным аб'явам аб прапановах працы за мяжой. Бо асноўнай мэтай гэтых аб'яў, маўляў, з'яўляецца прыцягненне грамадзян у зоны канфлікту паміж Расіяй і Украінай.

Раней Цэнтр журналісцкіх расследаванняў MediaHub апублікаваў расследаванне аб вярбоўцы ўзбекаў і кыргызаў на вайну ва Украіне праз прыватную вайсковую кампанію (ПВК) Вагнера. Для гэтага ў сацсетках размяшчаюць аб'явы аб нібыта наборы ў прыватныя ахоўныя прадпрыемствы.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1