Гэтай шыльды на бібліятэцы не будзе, але імя Мальдзіса за ёй захаваюць

Гэтай шыльды на бібліятэцы не будзе, але імя Мальдзіса за ёй захаваюць

Бондарава, праўда, дамаглася таго, што на бібліятэку не сталі вешаць таблічку, але ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама паведаміла, што рашэнне аб перайменаванні бібліятэкі адмяняць не будзе, бо яно адпавядае дзейнаму заканадаўству.

«Улічваючы той факт, што ва ўпраўленне культуры таксама паступіў зварот у падтрымку ініцыятывы Астравецкага райвыканкама па прысваенні раённай бібліятэцы імя А. і.Мальдзіса, як вядомага дзеяча навукі і культуры, выбітнага ўраджэнца Астравецкага раёна, адмена рашэння ў цяперашні час не плануецца», — гаворыцца ў адказе чыноўнікаў.

Бондарава рашэннем засталася незадаволеная.

«Такое адчуванне, што ў раёне размяшчэння стратэгічнага аб'екта ўлады займаюцца сабатажам дзяржаўнай бяспекі ў інфармацыйным полі», — напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.

Ураджэнец Астравецкага раёна Адам Мальдзіс памёр у студзені гэтага года ва ўзросце 89 гадоў. У чэрвені раённай бібліятэцы прысвоілі ягонае імя і збіраліся ўсталяваць новую таблічку на будынку 7 жніўня.

Клас
42
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5