Як вынікае з апісання сістэмы, у першую чаргу змены закрануць банкі і іншыя арганізацыі, якія працуюць з фінансамі. Але безнаяўныя плацяжы і разлікі ў беларускіх рублях закрануць і звычайных людзей.

З моманту ўкаранення новага стандарту як бізнэсу, так і фізічным асобам трэба будзе ўносіць дадатковыя рэквізіты пры афармленні плацежных дакументаў і пераводаў у беларускіх рублях. З 1 жніўня для аплаты або пераводу ў касе, мабільнай праграме або інтэрнэт-банку фізічным асобам трэба будзе падаваць код прызначэння плацяжу. Уводзіць яго можна будзе самому альбо выбраць з спецыяльнага даведніка.

Напрыклад, плацяжы ў бюджэт будуць мець код 90 101 (аперацыі па плацяжах у бюджэт), а ў плацяжоў, прызначэнне якіх немагчыма ідэнтыфікаваць, код прызначэння плацяжу будзе 90 401 (іншыя аперацыі).

Мяркуючы па ўсім, даведнік кодаў будзе аўтаматычна загружаны ў сістэму 1 жніўня. Гэта дазволіць кліентам выбіраць патрэбны варыянт. У некаторых банках папярэджваюць, што за правільнасць названых кодаў у квітанцыі будзе адказваць плацельшчык.

Увядзенне міжнароднага стандарту фінансавых паведамленняў ISO 20 022 было запланавана на пачатак ліпеня гэтага года. Увядзенне гэтага стандарту было прадугледжана саюзнымі праграмамі па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
18