24 ліпеня мытнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які вёз кантрабанду на суму больш за 34 000 еўра. Мужчына прыляцеў у Вільню з Мінска праз Стамбул. У кожным з шасці ягоных чамаданаў было ў сярэднім па 1450 пачкаў беларускіх цыгарэт, піша Delfi.

Усяго мытнікі налічылі 9148 пачкаў цыгарэт Queen Menthol, NZ Gold і Minsk Superslims.

Кантрабандыста затрымалі на двое сутак, а пасля вызвалілі — без дакументаў, пад падпіску аб нявыездзе. Акрамя таго, яму таксама прыйшлося ўнесці грашовы заклад.

Мытнікі заўважылі, што падобныя «турыстычныя» ваяжы па Заходняй Еўропе сталі папулярныя ў апошні час, такіх пасажыраў ловяць і ў аэрапортах іншых краін.

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
27
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2