У канцы гульні суддзя раптам прызначыў 11-метровы ўдар, а на поле выйшаў Пол Стрэтан. Мужчына працуе ў гарадской радзе Ліверпуля і тройчы ездзіў у Польшчу з гуманітарнай місіяй.
Таксама Стрэтан дапамагае перасяленцам з Украіны ў Вялікабрытаніі.
Мужчына рэалізаваў свой удар. Хаця гол не залічылі, брытанец быў вельмі шчаслівы.





