Палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага, асуджанага да 18 гадоў калоніі, на Дзень нараджэння змясцілі ў ШІЗА. Пра гэта напісала ў сацсетках яго сястра Юлія Дубоўская.

29 ліпеня палітвязня кінулі ў штрафны ізалятар на 10 сутак. У выніку ён не трапіў на запланаванае кароткатэрміновае спатканне з сястрой.

Пры гэтым раней яго пазбавілі працяглага спаткання — так робяць з усімі палітзняволенымі ў некаторых калоніях.

Таксама Дзмітрыя па прыбыцці ў калонію паставілі на прафулік як «схільнага да ўцёкаў» — цяпер ён носіць чырвоную бірку. Гэта таксама тыпова для абыходжання з палітвязнямі.

Дубоўскі належыць да «групы Аліневіча» — анархістаў, якіх абвінавацілі ў падпале службовых аўтамабіляў ля будынка пракуратуры ў Салігорску, а таксама будынка ДАІ ў Мазыры. Суд над імі адбываўся ў закрытым рэжыме.

Адрас Змітра Дубоўскага: ПК №3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Дзмітрыю Мікалаевічу Дубоўскаму.

Чытайце таксама: «Душылі пакетам, зрэзалі скуру на пятах». Адзін з асуджаных па «справе анархістаў-партызанаў» расказаў пра катаванні ў турме

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
5