Адна са знаходак падчас раскопак

«…Сёння было ўсяго тры чалавекі, а для паўнацэннай працы трэба 10-15. Такімі тэмпамі можна не паспець да восені самае важнае — дайсці да асновы вала і ўзяць на аналіз фрагмент дрэва, з якога зроблены каркас. Гэта з вялікай верагоднасцю дазволіць удакладніць узрост Менска і, хутчэй за ўсё, значна «састарыць» сталіцу. 

Калі нехта можа пад’ехаць на раскопкі ў нейкі дзень з 10 да 15 гадзін, гэта будзе вялікая дапамога ў даследаванні Менска на Менцы! Раскопкі адбываюцца непасрэдна на верхняй пляцоўцы вала, паблізу валуна «Тут у Х стагоддзі пачынаўся Менск». Інвентар можна атрымаць у музеі».

Як даехаць — глядзіце на сайце www.starymensk.by

Тым, хто вырашыць дапамагчы на раскопках, варта абавязкова папярэдне звязацца з археолагам Андрэем Вайцяхоўскім па нумары 80295782375. Раскопкі могуць адбывацца не штодня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру