Праект «Беларускі бізнэс-цэнтр» ад Саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў будзе надаваць усёабдымную арганізацыйную, прававую і кансультацыйную дапамогу кампаніям з Беларусі, якія хочуць рэлакавацца ў Польшчу. Праект рэалізуецца пры падтрымцы PYXERA Global.

У Польшчы знаходзіцца вялікая беларуская дыяспара, таму супрацоўнікам кампаніі будзе камфортна працаваць, гаворыцца ў прэс-рэлізе Саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў.

У бізнэс-цэнтры кампаніі бясплатна змогуць:

  • атрымаць кансультацыйную падтрымку па польскім рынку і бізнэс-сродках: падатках, выдатках на офіс і працоўную сілу, прыцягненне капіталу і г. д.;
  • атрымаць юрыдычныя кансультацыі на этапах адкрыцця і вядзення бізнэсу, падтрымку ў кантактах з органамі ўлады;
  • атрымаць ментарскую падтрымку ад польскіх экспертаў;
  • удзельнічаць у шматлікіх семінарах, вэбінарах і трэнінгах па юрыдычных аспектах, маркетынгу, камунікацыях.

«Беларускі бізнэс-цэнтр» мае ў Варшаве ўласны Open Space з абсталяванымі працоўнымі месцамі. Беларускія кампаніі могуць бясплатна выкарыстоўваць яго для пачатку сваёй дзейнасці ў Польшчы.

За апошнія пяць месяцаў у Польшчы зарэгістравалі 473 кампаніі, у якіх адзін з заснавальнікаў быў фізічнай ці юрыдычнай асобай з Беларусі. Усяго ў Польшчы зарэгістравана 3709 кампаній з беларускім капіталам.

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0