Фота: AP

Фота: AP

Сярод загінулых — 2056 мужчын, 1400 жанчын, 146 дзяўчат і 165 хлопчыкаў. Пол яшчэ 41 загінулага дзіцяці і 1519 дарослых устанавіць не ўдалося, адзначылі ва ўпраўленні.

На тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей, якія кантралюе ўкраінскі ўрад, былі забітыя 2897 мірных жыхароў, яшчэ 2905 пацярпелі. На тэрыторыі, якая кантралюецца ўзброенымі групамі, звязанымі з Расіяй, загінуў 251 чалавек, раненні атрымалі 992 цывільныя асобы.

Прычынай большай часткі зафіксаваных выпадкаў гібелі або ранення мірных жыхароў было прымяненне выбуховых прылад з шырокай зонай знішчэння, у тым ліку абстрэлы з цяжкай артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, а таксама ракетныя і авіяўдары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0