Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі даюць грамадзянства перасяленцам з Украіны, і гэтае пытанне вырашаецца аператыўна. «Мне на стол дакументы — затрымкі не будзе. Дакладна так будзе і літоўцам, латышам і палякам», — запэўніў ён.

«Спецыялістаў, якія хочуць у нас жыць і працаваць, мы з задавальненнем прымем у Беларусі. Дэпутаты мелі на ўвазе (першапачаткова гэта было ініцыятывай Алега Гайдукевіча. — Рэд.), каб цяганіны не было, каб гэта было хутка. А механізм у нас… Напэўна, у свеце такога няма. Мы да гэтага гатовыя. Будзем усё рабіць, каб прыняць у нашу сямʼю беларускую самых прыстойных і добрых нашых суседзяў. І не толькі суседзяў. Хто хоча ў нас працаваць, жыць па-беларуску, калі ласка, дзверы адчыненыя», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што галоўная прычына таго, што Беларусь увяла магчымасць бязвізавага ўезду для жыхароў суседніх краін Еўрасаюза, не ў эканоміцы.

«Мы павінны накарміць сваіх людзей, забяспечыць рынак. Суседзі з Літвы, Латвіі, Польшчы прыязджаюць, хочуць нешта купіць. Няхай купляюць. Гэта ўжо перапрацоўку прайшло, і гандаль яшчэ нешта на гэтым заробіць. Гэта выгадна, з аднаго боку. Ну і людзям дапаможам. Людзі будуць удзячныя. Ваяваць супраць нас не будуць, калі ўжо на тое пайшло», — сказаў ён.

«Галоўнае — каб людзі ўбачылі, што побач з імі жывуць нармальныя людзі. Падобныя на палякаў жывуць людзі, што яны не агрэсіўна настроеныя. Што яны гатовыя ў цяжкую хвіліну дапамагчы. Глядзіш, і не будуць ваяўніча супраць нас настроеныя. Гэта немалаважна», — дадаў ён.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1