Справу разглядала суддзя Марына Фёдарава.

Палітвязень Уладзіслаў Навіцкі — баец ММА. Ён быў затрыманы 26 сакавіка 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Да суда ўтрымліваўся пад вартай e СІЗА №1 Мінска.

Вядома, што Навіцкаму інкрымінавалі два эпізоды ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту, якія адбываліся ў Мінску пасля фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе. У адным з эпізодаў ён разам з іншымі асобамі нібыта выходзіў на праезную частку вуліцы і гэтым замінаў працы грамадскага транспарту.

«Пакаяннае відэа» са спартсменам з'явілася ў праўладным тэлеграм-канале. На ім Уладзіслаў Навіцкі казаў, што ў яго ёсць знаёмыя, якія цяпер ваююць ва Украіне супраць расійскіх акупантаў.

Сваю віну Навіцкі ў судзе прызнаў цалкам.

Суд пастанавіў прызнаць Уладзіслава Навіцкага вінаватым і прысудзіў яму абмежаванне волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Таксама задаволілі матэрыяльны іск прадпрыемства «Мінсктранс» памерам у 25 000 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10