Калі бацька і сын пачалі працаваць, старэйшага мужчыну некалькі разоў укусілі пчолы ў раён шыі і галавы. Пацярпелы адчуў пякучы боль, а месцы ўкусаў пачырванелі і зацяклі.

Пасля мужчыну стала зусім дрэнна. Выкліканыя сваякамі на месца трагедыі медыкі выратаваць пацярпелага не змаглі. Рэанімацыйныя мерапрыемствы не мелі поспеху, чалавек памёр.

На месца здарэння прыбылі следчыя і эксперты, якія прыйшлі да высновы, што смерць адбылася ад анафілактычнага шоку.

Нягледзячы на тое, што пчолы лічацца вельмі карыснымі насякомымі, усяго адзін іх укус можа справакаваць моцную алергічную рэакцыю, якая можа мець трагічныя наступствы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

5
Pracavita pszczolka Maja / Адказаць
02.08.2022
Пры ўкусах восаў, такое бывае здараецца даволі часта, а вось каб пчалінае джала было прычынай летальнага выніку - чую ўпершыню. Тым больш, што ўкусаў не было шмат, усяго некалькі. Падобна, што экалёгія выклікала нейкія зьмены ў бжылак, і яны шалеюць.
0
що робити при укусі бджоли / Адказаць
02.08.2022
індывідуальная рэакцыя арганізма. некаму можа і 100 укусаў будзе нармальна, а некаму хопіць і аднаго - анафілактычны шок
0
Яна тады жа род акно п ВУП роду паміж дз ўжо пасля акце ён да оч ям ідзе а вось / Адказаць
02.08.2022
Pracavita pszczolka Maja, Не факт, што пчолы вінаватыя. Тут можа быць індывідуальная ўспрымальнасць. Прычым яна мяняецца ў аднаго й таго ж чалавека з цягам часу. Па сабе ведаю: ў дзяцінстве жыў у вёсцы і пчолы кусалі амаль штогод, а пухліны былі вялізныя. А зараз мне пад 40, жыву ў горадзе. Той год укусіла пчала, а месца амаль не ўспухла. Прычым нават джала не даставаў, бо адмыслова звярнуўся да пчалавода дзеля апітэрапіі.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру